wd wp Пошук:

Vario LF3

Vario LF3 — чэшскі васьміосны шарнірна-сучленены трамвайны вагон з пераменным узроўнем падлогі. Распрацаваны заводам Прагаімекс. Доля нізкай падлогі — 50 %.

Технічныя характарыстыкі

Трамвайны вагон прызначаны для эксплуатацыі на гарадскіх хуткасных трамвайных лініях. Ён складаецца з трох секцый, размешчаных на чатырох вагонныя возіках. Злучэнне секцый шарнірнае, шарніры размешчаны над сярэднім возікам. Вышыня падлогі камбінаванай 860/350 мм. Усе ўваходы паміж возік вагона маюць зніжаны ўзровень падлогі вышынёй 350 мм над узроўнем каляіны.

Для перамяшчэння вагона выкарыстоўваюцца чатыры прывадныя поўнапаваротныя цягавыя вагонныя возікі з падвойным падрэсараваннем тыпу «Камфорт». Аснову возіка складае падзеленая шарнірная рама. Кожны возік прыводзіцца ў рух ўласным падоўжна размешчаным несінхронным цягавым рухавіком. Круцячы момант пераносіцца пры дапамозе шарнірнага вала і восевай каробкі перадач з конуснай гіпоіднай перадачай.

Выкарыстоўваецца транзістарнае аснашчэнне тыпу TV EUROPULSE з несінхроннымі рухавікамі з агульнай цягавай магутнасцю 720 кВт. Адзін інвертар прызначаны для аднаго возіка. Для кіравання і дыягностыкі электрычнага абсталявання выкарыстоўваецца мікрапрацэсарная сістэма кіравання CECOMM. Абсталяванне размешчана на даху транспартнага сродку.

Завод можа прапанаваць заказчыку наступныя опцыі:

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трамваі Aliance TW Team
Катэгорыя·Трамваі паводле алфавіта