Масавае забойства ў Налібоках, Трагедыя ў Налібоках — расправа, учыненая савецкімі партызанамі пад камандаваннем Васіля Чарнышова[1] над цывільным насельніцтвам вёскі Налібокі ў Налібоцкай пушчы 8 мая 1943 года. Забіты 128 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, некалькі падлеткаў і 10-гадовы хлопчык. Тым днём загінулі:
Паводле Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, прычынай нападу было супрацоўніцтва мясцовага насельніцтва з Арміяй Краёвай, мясцовай ячэйцы было ва ўльтыматыўнай форме прапанавана падпарадкавацца партызанскаму цэнтру ў Маскве, але яна адмовіліся, адаказам на што стаў карны рэйд[2]. Непасрэдна расправе папярэднічала перастрэлка партызан з мясцовымі жыхарамі[3]. Пасля масавага забойства партызаны выкралі з вёскі 100 кароў і 70 коней[4].
У справаздачы савецкіх партызан было ўказана, што ў баі ў сяле разбіты нямецкі гарнізон самаабароны. Было таксама ўстаноўлена, што сілы самаабароны ў Налібоках у выглядзе ўзброенай ячэйкі Арміі Краёвай дзейнічалі пад кантролем акупацыйных уладаў і супрацоўнічалі з імі. Па ўспамінах вязня мінскага гета Міхаіла Окуня ў 1943 годзе «вельмі шмат партызан загінула ад рук гэтых акаўцаў, і з імі пачалася вайна».
Трагічныя падзеі ў Налібоках прыцягнулі ўвагу грамадскай думкі ў пачатку XXI стагоддзя ў сувязі са стварэннем галівудскага фільма Выклік (2008) пра яўрэйскіх партызанаў Бельскіх, якіх падазравалі ў расправе над палякамі[5][6].