У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хоўк.
Тоні Хоўк (англ.: Anthony Frank “Tony” Hawk; нар. 12 мая 1968, Карлсбад, акруга Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі прафесійны скейтбардыст. Першы зарэгістраваны скейтбардыст, які выканаў трук Indy 900 (скачок на рампе, які суправаджаецца абаротам вакол сябе на 900 градусаў — 2,5 абароты). Уладальнік прэміі «Малады Галівуд» 2002 года ў намінацыі «ікона сучаснай культуры».
Нарадзіўся ў сям’і Нэнсі[4] і Фрэнка Пітэра Руперта Хоўкаў[5], таксама ў сям’і дзве старэйшыя за Тоні сястры — Пэт і Ленор, і старэйшы брат Стыў.[6] Вырас у Сан-Дыега[7].
Вучыўся ў трох сярэдніх школах і скончыў сярэднюю школу Торы Пайнс у 1986 годзе. Хоўк назваў Стыва Кабальера і Крысціяна Хасоі як тых, хто аказаў на яго ўплыў тым часам.[8]