То́нежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Тонеж.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года вёска Салагубаў перададзена ў склад Бараўскога сельсавета Лельчыцкага раёна[1]. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёна[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.
30 верасня 2009 года скасавана вёска Люболь[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1148 чалавек[4], з іх 98,4 % — беларусы[5].