wd wp Пошук:

Томас Іаган Зеебек

Томас Іаган Зеебек (ням.: Thomas Johann Seebeck; 9 красавіка 1770, Талін10 снежня 1831, Берлін) — нямецкі фізік.

Біяграфія

Атрымаў медыцынскую адукацыю, жыў як прыватная асоба ў Іене, Байрэйце і Нюрнбергу, у 1818 пасяліўся ў Берліне, дзе быў абраны членам Акадэміі навук. Зеебек зрабіў некалькі адкрыццяў у оптыцы (каляровыя з’явы палярызацыі ў адна-і двухвосных крышталях, адкрытыя адначасова французскім фізікам Біё, а раней - Брустэрам у 1813 і Валастанам у 1814), акустыцы, у вучэнні аб цеплыні (размеркаванне цеплавых промняў у сонечным спектры), але асабліва - у галіне электрычнасці (адкрыццё ў 1821 тэрмаэлектрычных токаў; папярочнае намагнічванне). Зеебек шмат працаваў над вывучэннем хімічнага дзеяння святла і адкрыў, што гэта дзеянне не заканчваецца адразу па спыненні святла, але працягваецца і ў цемры вельмі доўгі час. Акрамя таго, Зеебек даў доследнае пацверджанне закону Брустэра пра сувязь паказчыка праламлення цела з вуглом поўнай палярызацыі.

У 1821 годзе адкрыў спосаб ахаладжэння рэчыва з дапамогай электрычнасці, названы яго імем. У 1822 годзе ён апублікаваў вынікі сваіх доследаў у артыкуле “Да пытання аб магнітнай палярызацыі некаторых металаў і руд, якая ўзнікае ва ўмовах рознасці тэмператур”, апублікаваны ў дакладах Прускай акадэміі навук. У 1834 годзе быў адкрыты эфект Пельцье, адваротны эфекту Зеебека.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117654698 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Thomas Johann Seebeck // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Зеебек Томас Иоганн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1770 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных