Томас Ёнік (ням.: Thomas Jonigk; нар. 4 сакавіка 1967, Экернфёрдэ, Германія) — нямецкі драматург.
Вывучаў медыявістыку, навейшую нямецкую літаратуру і тэатразнаўства ў Свабодным універсітэце Берліна.
З заснаваннем тэатральнай групоўкі «Тэатр-Афект» пачынае шчыльнае супрацоўніцтва з рэжысёрам Штэфанам Бахманам. У 1997—1999 — галоўны драматург і рэжысёр Венскага дома акцёра пры Гансе Трацэры. Жыве вольным аўтарам у Берліне.