wd wp Пошук:

Тодар Лемяшонак

Тодар Лемяшонак (13 мая 1915 — 30 кастрычніка 2000) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1915 года ў в. Лягезы Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння — Валожынскі раён Мінскай вобласці).[1]

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 г. трапіў у палон і быў вывезены ў Германію. Па заканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асобаў, адкуль у 1947 г. выехаў на працу ў Вялікабрытанію.

У Вялікабрытаніі першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. Ад 1947 г. быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзела ў Брадфардзе, у 1976—1991 гг. — старшынём мясцовага аддзела ЗБВБ. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадскага клуба «Сакавік», а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дома ў Брадфардзе.

Памёр 30 кастрычніка 2000 года. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Сemetery.

Сям’я

Жонка Марыя Лемяшонак.

Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці беларускага паэта Віктара Шніпа.

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 кастрычніка. Тодар Лемяшонак
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Брадфардзе