wd wp Пошук:

Ташкенцкі вілает

Ташкенцкі вілает (узб.: Toshkent viloyati, Тошкент вилояти) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Узбекістана. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ташкент. На 2011 год насельніцтва складала 2 644 400 чалавек. Вілает утвораны 15 студзеня 1938 года ў складзе Узбекскай ССР.

Геаграфія

Плошча вілаета — 15 300 км². Ташкенцкі вілает размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Узбекістана паміж заходняй часткай гор Цянь-Шаня і ракой Сырдар’я. Вілает мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Казахстанам, на паўночным усходзе з Кыргызстанам, на ўсходзе з Наманганскім вілаетам Узбекістана, на поўдні — з Таджыкістанам, на паўднёвым захадзе — з Сырдар’інскім вілаетам.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Ташкенцкага вілаета

Вілает падзелены на 14 туманаў, паказана колькасць насельніцтва станам на 1 красавіка 2016 года[4]:

і 6 гарадоў вілаецкага значэння:

Зноскі

  1. Хакіміят Ташкенцкага вілаета
  2. Новым губернатарам Ташкенцкага вілаета прызначаны Садык Абдулаеў
  3. Вилоят аҳолиси
  4. Інфармацыя пра стан выкарыстання рабочых рэсурсаў паводле гарадоў і туманам у Ташкенцкім вілаеце на 1 красавіка 2016 года Архівавана 18 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ташкенцкі вілает
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты