wd wp Пошук:

Таццяна Міхайлаўна Івінская

Таццяна Міхайлаўна Іві́нская (у шлюбе Белашапка; нар. 27 сакавіка 1958, Віцебск) — беларуская баскетбалістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1980).

Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, чэмпіёнка свету (1983(руск.) бел.), Еўропы (1973, 1985).

Біяграфія

Нарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў Віцебску. Калі Таццяне было 5 месяцаў, яе бацька, супрацоўнік Віцебскага абкама КПСС, быў знойдзены павешаным у санаторыі[1].

Займацца баскетболам пачала з 3 класа па прыкладзе сваіх старэйшых брата і сястры. Першы трэнер — Людміла Іосіфаўна Гусева.

Першы яе значны поспех звязаны з Усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе, дзе яна вызначала гульню зборнай Беларускай ССР, умела дзейнічаючы пад шчытом, а каманда па выніках турніра заняла трэцяе месца. На здольную дзяўчынку звярнулі ўвагу трэнеры юніёрскай зборнай СССР.

У 1982 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Пасля заканчэння сезона 1985/86 прыняла рашэнне завяршыць гульнёвую кар’еру з-за наступстваў траўм і стала працаваць супрацоўнікам спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

У пачатку 1990-х правяла адзін сезон у Польшчы, але задавальнення ад гульні не атрымлівала. Акрамя таго, абвастрыліся старыя спартыўныя траўмы, а кіраўніцтва клуба не захацела поўнасцю разлічыцца з баскетбалісткай па кантракце. У выніку Белашапка вярнулася ў Мінск, дзе з 1992 года на пряцягу 5 гадоў працавала трэнерам у адной з ДЮСШ.

У 2000 годзе зноў пачала працаваць на спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Узнагароды

Зноскі

  1. Юбилей. Татьяна Белошапко: из-за рождения ребенка в команде мне устроили бойкот

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Баскетбалісткі Беларусі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па баскетболе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі «Гарызонта» Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта