У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савельева. Таццяна Мітрафанаўна Саве́льева (нар. 15 сакавіка 1938, вёска Бестрань, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне псіхалогіі. Доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1998).
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1962). Настаўнічала. З 1971 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навуковы кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).