wd wp Пошук:

Таццяна Мікітаўна Талстая

Таццяна Мікітаўна Талстая (3 мая 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійская пісьменніца, публіцыст і тэлевядучая.

Біяграфічныя звесткі

Унучка А. М. Талстога, М. Л. Лазінскага. Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт.

Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зборнікі «На залатым ганку сядзелі…», 1987; «Кахаеш, не кахаеш», 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю, — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. Найбольш вядомы фантастычны раман пісьменніцы — «Кысь» (2000), які атрымаў прэмію «Трыумф»; у ім спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.

Творы Таццяны Талстой, у тым ліку зборнікі апавяданняў «Кахаеш, не кахаеш», «Рака Акервіль», «Дзень», «Ноч», «Разынкі», «Кола», «Белыя сцены», перакладзены на шматлікія мовы свету.

Шырокая папулярнасць прыйшла да пісьменніцы ў 2002 годзе, калі яна стала сувядучыя тэлевізійнай праграмы «Школа зласлоўя». У 2011 годзе ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», складзены радыёстанцыяй «Эхо Москвы», інфармацыйнымі агенцтвамі РІА Навіны, «Інтэрфакс» і часопісам «Огонёк».

Сын — Арцемій Лебедзеў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119142791 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Татьяна Толстая // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 https://museumstudiesabroad.org/tatyana-tolstaya-biography/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Тэлевядучыя Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта