wd wp Пошук:

Таццяна Васільеўна Бірыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бірыч. Таццяна Васільеўна Бі́рыч (10 студзеня 1905, в. Лошніца, Барысаўскі раён — 26 лютага 1993) — беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948)[1]. Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагам[2].

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 па 1985 гг. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута[3]. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967[1] гг.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі(руск.) бел. хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССР[4]), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах[1][5].

Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй[5].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[5]:

Узнагароды

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987)[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бирич Татьяна Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  2. Офтальмологи-легенды. В день 110-летия Татьяны Бирич умерла ее дочь и продолжатель династии Тамара Бирич Архівавана 15 студзеня 2015. (руск.)
  3. БГМУ → Кафедры → Глазных болезней → История
  4. Это мы. 110 лет со дня рождения легендарного офтальмолога Татьяны Бирич Архівавана 13 студзеня 2015. (руск.)
  5. 1 2 3 4 Член-карэспандэнт БІРЫЧ Таццяна Васільеўна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Афтальмолагі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мінска
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце