Тарутынскі раён[1] (укр.: Тарутинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тарутынэ[1] (укр.: Тарутине).
Утвораны ў 1957 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 41715 чалавек, плошча — 1874 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 4 пасялковых і 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 4 пасёлкі гарадскога тыпу і 47 сёлаў.