wd wp Пошук:

Танака Гііці

У гэтым японскім імі прозвішча (Танака) стаіць перад асабістым імем. Танака Гііці (22 чэрвеня 1864 — 29 верасня 1929) — генерал Імператарскай арміі Японіі, палітык, 26-ы прэм’ер-міністр Японіі.

Прэм’ер-міністр

Танака стаў прэм’ер-міністрам Японіі ў 1927 годзе, паралельна выконваючы функцыі міністра замежных спраў. Пры яго праўленні адбылася фінансавая паніка 1927 года.

Танака прадпрымаў намаганні для таго, каб здушыць руху сацыялістаў, камуністаў і іх прыхільнікаў.

Танака працягнуў палітыку агрэсіўнай інтэрвенцыі ў Кітаі і Манголіі. На працягу 1927—1928 гадоў ён тройчы накіроўваў войскі ў Кітай, у тым ліку ў час Цзінаньскага інцыдэнту.

Танака прыйшоў да ўлады ў той час, калі ў Японіі пачалі наспяваць падзеі, што прывялі да яе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1928 годзе дзеянні ўльтраправых груповак і Квантунскай арміі выліліся ў крызіс: забойства Чжан Цзаліня і няўдалую спробу акупацыі Маньчжурыі. Для самога Танакі забойства Чжан Цзаліня было нечаканасцю. Ён сцвярджаў, што афіцэры, адказныя за інцыдэнт павінны паўстаць перад ваенна-палявым судом. Не маючы падтрымкі і падвяргаючыся крытыцы як з боку парламента, так і з боку самога імператара Хірахіта, Танака і яго кабінет сышлі ў адстаўку ў поўным складзе. Праз некалькі месяцаў генерал памёр.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1049352483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Giichi Tanaka // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Tanaka Giichi // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Ямагуты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Міністры арміі Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога каршуна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Катэгорыя·Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Ваенныя аташэ Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Бароны Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня