wd wp Пошук:

Тамаругаль

Тамаругаль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тамаругаль (значэнні). Тамаругаль (ісп.: Раmра del Tamarugal) — пустынная раўніна на поўначы Чылі (ад 19 да 22 ° паўднёвай шыраты), размешчана ў Падоўжнай даліне.

Вышыня 900—1200 м над узроўнем мора, даўжыня да 450 км, шырыня 30-60 км, плошча 12.500 км². Клімат трапічны пустынны. Пустыня размяшчаецца на поўначы пустыні Атакама і лічыцца яе складовай часткай. Назву атрымала з-за хмызняку тамаруга, які адлюстроўвае першапачатковы стан ландшафтаў — стэп з зараснікамі тамаруга.

У 1903 годзе на раўніне Тамаругаль быў знойдзены аднайменны метэарыт вагой каля 320 кг.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Чылі
Катэгорыя·Пустыні Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе