wd wp Пошук:

Тамара Юшкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юшкевіч. Тамара Юшкевіч (19321982) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі[1]. Старэйшая сястра Таццяны Юшкевіч.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1932 годзе ў Смаргоні Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць).

Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 года далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але таксама планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У арганізацыі Тамара Юшкевіч таксама займалася далучэннем іншых сябраў: так, у 1949 годзе яна далучыла да падполля Софію Лапыцьку.

Арыштаваная ў лютым 1950 года. Летам таго ж года асуджаная ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі на лесапавале і іншых работах. Восенню 1954 года была вызваленая. Вярнулася ў Смаргонь. Мясцовае начальства доўгі час не давала магчымасці ўладкавацца на работу, але потым удалося паступіць на працу на мясцовы лесазавод.

У 1982 годзе загінула, збітая аўтамашынай. Пахавана ў Смаргоні.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154949.html Біяграфія Тамары Юшкевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смаргоні
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Памерлі ў Смаргоні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах