У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далгашэй. Тамара Сяргееўна Далгашэй (нар. 27 ліпеня 1960, в. Савічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут, урач-кардыёлаг.
Прайшла шлях ад урача-кардыёлага Гомельскага абласнога кардыялагічнага дыспансэра да галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».
З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароджана медалём Еўфрасінні Полацкай, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, удастоена звання «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Мае дачку.