wd wp Пошук:

Тамаза Кампанела

Metaphysica, 1638

Тамаза Кампанела (італ.: Tommaso Campanella; 5 верасня, 1568 — 21 мая, 1639), у хросце Джавані Даменіка Кампанела — італьянскі філосаф, тэолаг, астролаг і паэт. Адзін з першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.

Нарадзіўся ў Калабрыі ў паўднёвай Італіі. Сын беднага і непісьменнага шаўца. У малым узросце ўступіў у Ордэн дамініканцаў пад мянушкай фра’Тамаза ў гонар Тамаша Аквінскага. Вывучаў тэалогію і філасофію. Пад уплывам эмпірычнай філасофіі Бернардзіна Тэлезіа (15091588), які сцвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуццём, і што чалавечы досвед складаецца выключна на пачуццёвай аснове, Кампанела піша свой першы твор лац.: Philosophia sensibus demonstrata («Філасофія ўвасобленая ў пачуццях»), апублікаваная ў 1592.

У Неапалі ён пазнаёміўся з астралогіяй. Астралагічныя спекуляцыі стануць пастаяннай характэрнай рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанела прывялі яго да сутыкнення з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізіцыю яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зняволення ў кляштары да 1597 года.

Тамаза Кампанела, La Città del Sole, Carabba, 1915

Пасля свайго вызвалення Кампанела вяртаецца ў Калабрыю, дзе яго абвінавачваюць як распрацоўшычка таемнай змовы супраць іспанскай улады ў яго родным мястэчку Сціла. Ідэяй Кампанела было стварэнне грамадства па прынцыпу агульнай маёмасці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іаахіма Флорскага і свае ўласныя астралагічныя назіранні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку святога Духа ў 1600 г. Будучы здраджаным двумя сваімі саюзнікамі, Кампанела быў схоплены і неўзабаве зняволены ў Неапалі. Прыкідваючыся звар’яцелым, ён здолеў пазбегнуць смяротнага пакарання, але быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Кампанела правёў у турме 27 год. На працягу адбывання свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: «Манархія Іспаніі» (лац.: An monarchia Hispanorum, 1600), «Палітычныя афарызмы» (лац.: Aforismi politici, 1601), «лац.: Atheismus triumphatus» (Пераможны атэізм, 1605-1607), «лац.: Quod reminiscetur» (1606), «лац.: Metaphysica» (1609—1623), «лац.: Theologia» (16131624), і свой найвыбітнейшы твор «Горад Сонца» (у арыгінале напісаны па-італьянску ў 1602; апублікаваны на лаціне ў Франкфурце (1623) і пазней у Парыжы (1638)).

Зрэшты, з дапамогай папы рымскага Урбана VIII, які заступаўся ад імя Філіпа IV, Кампанела быў вызвалены ў 1626 г. Па вяртанні ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў 1629, дзе жыў яшчэ пяць год.

Тым не менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая аднім з яго мінулых паслядоўнікаў, пагражала Кампанела новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Урбана VIII, ён збег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары Людовіка XIII. З’яўляючыся пратэжэ кардынала Рышэльё і ўзнагароджаны шчодрай грашовай пенсіяй, ён правёў астатак свайго жыцця ў кляштары Сент-Анарэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэння Людовіка XIV (лац.: Ecloga in portentosam Delphini nativitatem).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Firpo L. CAMPANELLA, Tommaso // Dizionario Biografico degli Italiani — 1974. — Vol. 17.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Кампанелла Томмазо / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Firpo L. CAMPANELLA, Tommaso // Dizionario Biografico degli Italiani — 1974. — Vol. 17. Праверана 11 лістапада 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1639 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1568 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Сацыялісты-ўтапісты
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Філосафы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Філосафы XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Рэджа-Калабрыя
Катэгорыя·Хрысціянскія сацыялісты
Катэгорыя·Постаці астралогіі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Філосафы Італіі
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных