wd wp Пошук:

Талінская ратуша

Та́лінская ра́туша (эст.: Tallinna raekoda) — будынак сярэднявечнай ратушы, знаходзіцца ў Старым горадзе Таліна побач з Ратушнай плошчай. Гэта адзіная непашкоджаная ратуша гатычнага стылю ў Паўночнай Еўропе[1][2].

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах Талінская ратуша была згаданая ўпершыню ў 1322 годзе. У той час гэта быў аднапавярховы будынак з вапняку. У канцы XIV стагоддзя, калі гандлёвае значэнне Таліна ў Ганзейскім саюзе ўзрасло, ратушу пачалі пашыраць. XV стагоддзе — час найбольшага культурнага і гандлёвага росквіту Таліна. Пры перабудове ратушы ў 14021404 гг. яе пашырылі на аркаду, на другім паверсе пабудавалі ўрачыстыя залы, будынак набыў прадстаўнічую вежу. У такім выглядзе ратуша адпавядала патрабаванням заможнага Ганзейскага горада.

Зноскі

  1. «Medieval Old Town. Town Hall», Talinn Tourism. (англ.)
  2. «Interesting facts about Estonia» Архівавана 27 верасня 2012.. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стары горад Таліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Славутасці Таліна
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Таліна
Катэгорыя·Збудаванні Эстоніі ў гатычным стылі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1404 годзе
Катэгорыя·Ратушы Эстоніі