wd wp Пошук:

Тайн і Уір

Тайн і Уір (англ.: Tyne and Wear) — цырыманіяльнае метрапольнае графства на поўначы Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Усходняя Англія. Найбуйнейшы горад — Ньюкасл. Насельніцтва 1,086 млн чалавек (12-е месца сярод цырыманіяльных графстваў; даныя 2004 г.).

Геаграфія

Агульная плошча тэрыторыі 540 км² (44-е месца). Графства размешчана ў зоне эстуарыяў рэк Тайн і Уір, якія далі яму назву.

Адміністрацыйны падзел

У складзе графства вылучана 5 адміністрацыйных раёнаў і акруг.

  1. Гейтсхед
  2. Ньюкасл
  3. Паўночны Тайнсайд
  4. Паўднёвы Тайнсайд
  5. Сіці-оф-Сандэрленд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тайн і Уір
Катэгорыя·Графствы Англіі