wd wp Пошук:

Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні

Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні — гісторыка-краязнаўчае таварыства, што існавала ў Магілёве ў 19021916 гг.

Заснавана па ініцыятыве Е. Р. Раманава пад назвай «Таварыства вывучэння Беларускага краю». Мела статут (зацверджаны ў сакавіку 1905 г.). У сувязі з утварэннем гістарычна-краязнаўчых таварыстваў у Віцебску, Мінску і іншых гарадах у сакавіку 1913 г. рэарганізавана. Члены: Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў, А. П. Сапуноў, М. М. Турбін. Вывучала гісторыю, этнаграфію і прыроду Беларусі, пераважна Магілёўскай губерні. Выдала працу Раманава «Першакрыніцы для гісторыі Магілёўскага краю» (вып. 1, 1916), у якую ўвайшлі «Баркалабаўскі летапіс» і «Падарожныя заметкі стольніка П. А. Талстога аб Магілёўскай губерні (1697—1699)». Падрыхтавала да выдання 4-ы выпуск зборніка «Магілёўская даўніна» і інш.

У Першую сусветную вайну эвакуіравана ў Адэсу, дзе спыніла дзейнасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Культура Магілёва
Катэгорыя·З’явіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Этнаграфія Беларусі