wd wp Пошук:

Таварыства апекі над эмігрантамі

Таварыства апекі над эмігрантамі — дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала з канца 1890-х г. да 1915 г. у Варшаве.

Ставіла мэтаю аказанне дапамогі эмігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фінансавую і інфармацыйную дапамогу эмігрантам. У 1912 г. утварыла філіял у Вільні, які выдаў на беларускай мове брашуру «Рады для эмігрантоў, которые едуць у Амэрыку, а такжэ размовы беларуско-агліцкіе» паводле Язэпа Акаловіча. У ёй змяшчаліся карысныя парады эмігрантам, якія ехалі з Беларусі ў пошуках заробку за акіян.

У 1915 г. спыніла сваю дзейнасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (1795—1918)
Катэгорыя·Дабрачынныя арганізацыі
Катэгорыя·Эміграцыя
Катэгорыя·Зніклі ў 1915 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1890-я гады
Катэгорыя·Гісторыя Варшавы