Табакерка (ад фр.: tabatière) — невялікая скрыначка, якая закрываецца вечкам. Выкарыстоўваецца для захоўвання нюхальнага тытуню. Можа быць з адным або з некалькімі аддзяленнямі для захоўвання тытуню розных сартоў.
Табакеркі вырабляюцца з металу, дрэва, фарфору, крышталю, бурштыну, слановай косці і іншых матэрыялаў.