wd wp Пошук:

Тааві Рыйвас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыйвас. Тааві Рыйвас (эст.: Taavi Rõivas; 26 верасня 1979, Талін, СССР) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 сакавіка 2014 года[3]. З’яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў глаў дзяржаў і ўрадаў у свеце.

Кар’ера

Тааві Рыйвас нарадзіўся ў Таліне ў 1979 годзе, там ён вучыўся ў школе. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. З юных гадоў ён з’яўляўся членам Партыі Рэформаў.

Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.

У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес 15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві Рыйваса[4]. Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка[5].

Асабістае

Тааві Рыйвас жыве ў грамадзянскім шлюбе з поп-спявачкай Луізай Вярк, у іх ёсць дачка Мійна Рыхана 2009 года нараджэння[6][7]. Акрамя эстонскай мовы ведае англійскую, рускую і фінскую[8].

Зноскі

  1. Taavi Rõivas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Taavi Roivas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Андрус Ансіп вызваліў свой кабінет для Тааві Рыйваса.
  4. Новы склад урада Тааві Рыйваса стане вядомы да аўторку. Архівавана 28 сакавіка 2014.
  5. Новая кааліцыя дала прысягу, прэзідэнт Ільвес абвясціў склад урада.
  6. Тэма дня: Прэм’ер-міністр Тааві Рыйвас абяцаў жаніцца(нявызн.) (недаступная спасылка). Столица. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 2015-2-22.
  7. Рыйвас, Таави(нявызн.). ТАСС. Праверана 2015-2-22.
  8. Viron tuleva pääministeri Taavi Rõivas, 34: Emme saa Suomea kiinni elintasossa. Архівавана 23 сакавіка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных