wd wp Пошук:

Сістэмная інжынерыя

Сістэмная інжынерыя выкарыстоўваецца ў складаных праектах: касмічныя распрацоўкі, распрацоўкі кампутарных чыпаў, робататэхніка, інтэграцыі праграмнага забеспячэння і мостабудавання

Сістэмная інжынерыя, сістэматэхніка, сістэмнае праектаванне (распрацоўка) (англ.: systems engineering), тэхнічная дысцыпліна, якая займаецца распрацоўкай і ажыццяўленнем міждысцыплінарнага працэсу, які прызначаны задавальняць патрэбы заказчыкаў і іншых зацікаўленых асоб.

Такі міждысцыплінарны працэс ахоплівае вобласць мэтавых тэхнічных ведаў і кіраванне сістэмнай распрацоўкай. Ён мусіць дзейнічаць высакаякасна, спосабам, вартым даверу, ашчадным і своечасовым, на працягу цэлага жыццёвага цыклу сістэмы. У іншых вызначэннях ён апісваецца як інтэграваны збор сістэмных развязанняў, які задавальняе патрэбы заказчыка, і разлічаны на ўвесь жыццёвы цыкл прадукту.

Структура працэсу

Звычайна выніковы працэс складаецца з сямі галоўных задач і такая структура азначаецца, паводле англійскіх назваў задач, скарачэннем SIMILAR[1] (у перакладзе: Пастаноўка задачы, Вывучэнне магчымасцяў, Мадэляванне сістэмы, Інтэграцыя, Пуск сістэмы, Ацэнка параметраў, Пераацэнка). Задачы звязаныя між сабой не паслядоўна, а паралельна і ітэратыўна.

У стандартах

Гістарычна вядомыя і практычна ўжываліся вызначэнні сістэматэхнікі паводле ваенных і міжнародных стандартаў. Так, сістэматэхніка вызначаецца як:

Зноскі

  1. State the problem, Investigate alternatives, Model the system, Integrate, Launch the system, Assess performance, Re-evaluate.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэорыя сістэм