«Сі́нія васількі́» — беларуская кніга апавяданняў, напісанная пісьменнікам Іванам Пяшко і выдадзеная ў 2015 годзе.[1]
Апавяданні прысвечаны роднаму краю – Панямонню, ахове прыроды[ru], гісторыям, звязаных з жыццём «братоў нашых меншых», самаму бяскрыўднаму паляванню – збору грыбоў.
Літаратурна-мастацкае выданне выдадзена гродзенскім выдавецтвам «ЮрСаПрынт», цвёрды пераплёт, 196 старонак, тыраж 300 экземпляраў. Вёрстка — А. Рыжы.