wd wp Пошук:

Сінькоўскі сельсавет

Сінько́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сінькі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Паніззе. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сінькі, сельсавет перайменаваны ў Сінькоўскі[1]. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дахны, Казароўшчына, Карачоўшчына, Лашаны, Леанполле, Ленкаўшчына, Мілідаўшчына, Місіншчына, Рымцэлі, Серадзі і Шлямкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бурчакі, Вясенняя, Кунава, Пасынкі, Суцькава, Цары)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1620 чалавек[4], з іх 94,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сінькоўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат