wd wp Пошук:

Сінура

Сіну́ра (Synura) — род каланіяльных залацістых водарасцей сямейства Synuraceae.

Апісанне

Калоніі шарападобныя, радзей авальныя, даўжынёй да 160 мкм, не слізістыя, свабодна плаваюць. Клеткі шара-, адваротнаяйцападобныя, радзей прадаўгавата-конусападобныя, даўжыня ад 6 да 50 мкм, размешчаны радыяльна, злучаныя ў цэнтры заднімі канцамі. Абалонка клеткі або толькі яе пярэдняя частка пакрыта эліпсоіднымі, акруглымі або акругла-трохвугольнымі лускавінкамі, якія размешчаны накшталт чарапіцы. Маюцца 2 жгуцікі рознай даўжыні, большы перысты. Ёсць 2 бакавыя хларапласты (карыта-, стужкападобныя або пласціністыя). Вочка няма. Запасное рэчыва — лейказін.

Пашырэнне

Вядома больш за 10 прэснаводных відаў, трапляюцца (зрэдку ў мностве) у планктоне і сярод зараснікаў і прыбярэжнай расліннасці азёр, балот, сажалак, рэк і інш.

Асаблівасці біялогіі

Размнажаюцца падоўжаным дзяленнем клеткі і распаданнем старых калоній. Утвараюць цысты. Вядомы пальмелападобны стан. Пры масавым развіцці надаюць вадзе непрыемны пах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Залацістыя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання