wd wp Пошук:

Сінадычны перыяд

Сінадычны перыяд абарачэння (ад грэч.: σύνοδος — злучэнне) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі злучэннямі Месяца ці якой-небудзь планеты Сонечнай сістэмы з Сонцам пры назіранні за імі з Зямлі. Пры гэтым злучэнні планет з Сонцам павінны адбывацца ў фіксаваным лінейным парадку, што істотна для ўнутраных планет: напрыклад, гэта будуць паслядоўныя верхнія злучэнні, калі планета праходзіць за Сонцам.

Сінадычны перыяд Месяца роўны прамежку часу паміж дзвюма першымі квадрамі ці дзвюма любымі іншымі аднолькавымі паслядоўнымі фазамі.

Сувязь з сідэрычным перыядам

Формула сувязі паміж сідэрычнымі перыядамі абарачэння дзвюх планет (за адну з іх прымаем Зямлю) і сінадычнага перыяду S адной адносна іншай:

1 S

=

1 Z

1 T

{\displaystyle {\frac {1}{S}}={\frac {1}{Z}}-{\frac {1}{T}}}

\{\displaystyle \{\frac \{1\}\{S\}\}=\{\frac \{1\}\{Z\}\}-\{\frac \{1\}\{T\}\}\} (для знешніх планет)

1 S

=

1 T

1 Z

{\displaystyle {\frac {1}{S}}={\frac {1}{T}}-{\frac {1}{Z}}}

\{\displaystyle \{\frac \{1\}\{S\}\}=\{\frac \{1\}\{T\}\}-\{\frac \{1\}\{Z\}\}\} (для ўнутраных планет) дзе Z — сідэрычны перыяд Землі (1 год), Т — сідэрычны перыяд планеты.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Час у астраноміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара