Сіліцы́ды[1] — злучэнні крэмнію з металамі; .
Паводле тыпу хімічнай сувязі адрозніваюць іонна-кавалентныя (сіліцыды шчолачных і шчолачназямельных металаў і сіліцыд магнію) і металападобныя (сіліцыды пераходных металаў).
Крышталічныя рэчывы звычайна серабрыста-белага або шэрага колеру з металічным бляскам. Сіліцыды шчолачных і шчолачназямельных металаў раскладаюцца вадой, узаемадзейнічаюць з растворамі шчолачаў і кіслотамі, пры награванні ў паветры загараюцца. Сіліцыды пераходных металаў тугаплаўкія, стойкія да акіслення, не раствараюцца ў кіслотах, раскладаюцца растворамі шчолачаў.
Утвараюцца пры высокіх тэмпературах. Сіліцыды атрымоўваюць сінтэзам з элементаў альбо аднаўленнем аксідаў металаў крэмніем:
2МеО + 2Si = Me2Si + SiO2
Альбо ўзаемадзеяннем крэмнію з гідрыдамі металаў
2CaH2 + Si = Ca2Si + H2↑
А таксама ўзамемадзеяннем лішку метала на аксід крэмнію (IV)
SiO2 + 4Mg = Mg2Si + 2MgO