wd wp Пошук:

Сільвестра Лега

Сільвестра Лега (італ.: Silvestro Lega; 8 снежня 1826, Мадзільяна — 21 верасня 1895, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, адзін з галоўных прадстаўнікоў руху мак’яёлі.

Біяграфія

Сільвестра Лега нарадзіўся ў Мадзільяне ў сям’і землеўладальніка. З 1838 года вучыўся ў каледжы ордэна піярыстаў, дзе выявіў вялікую схільнасць да малявання. У 1843 годзе пераехаў у Фларэнцыю, дзе вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у класе Э. Паластрыні і займаўся ў студыях Л. Мусіні і А. Чызеры. У 1848—1849 гадах браў удзел у руху Рысарджымента, ваяваў у Таскане і Ламбардыі, быў паслядоўнікам ідэй філосафа і палітыка Джузэпэ Мадзіні.

Вярнуўшыся ў Фларэнцыю ў 1850 годзе, Лега працягнуў навучанне ў Акадэміі майстэрстваў у Дж. Бецуолі. Атрымаў сярэбраны медаль за карціну «Давід, які грае перад Саўлам». У канцы 1850-х гадоў зблізіўся з Джавані Фаторы, Тэлемака Сіньёрыні і Адрыяна Чэчоні, склаўшы разам з імі аснову руху мак’яёлі, якія выступалі супраць акадэмічнага стылю ў мастацтве.

Зноскі

  1. 1 2 Silvestro Lega // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Silvestro Lega // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Лега Сильвестро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Silvestro Lega // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Рысарджымента
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Фарлі-Чэзена
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы