wd wp Пошук:

Сідар Васілевіч Копаць

Сідар Васілевіч Копаць, Копаць Васілевіч (2-я палова XV ст. — май 1531) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (?—1531). Адначасова маршалак гаспадарскі (1520—1531). Тым жа часам намеснік жыжморскі (1510—1514), перавальскі (1516—1531), медніцкі (1526—1531), дзяржаўца дарсунішскі (1520-я — 1531).[1]

Біяграфія

З роду смаленскіх баяр Копцяў, сын пісара гаспадарскага Васіля Копця. Пад імем Сідар згадваецца толькі ў дакументах ужо 1560—1570-х гадоў. Вядомы з 1501 года калі прасіў вялікага князя Аляксандра пацвердзіць свае смаленскія маёнткі праз крадзеж дакументаў на іх. Прыкладна з 1506 года служыў у Канцылярыі. Пры двары пана Копця Васілевіча цанілі як дасведчанага канцылярыста і рэдка адпускалі па справах не датычных дзейнасці Канцылярыі. Толькі аднойчы ў 1511 годзе ён накіраваны гаспадаром як пасол да Паноў-Рады.[2]

На Попіс 1528 года ставіў 38 «коней», то бок валодаў агулам 304 службамі сялян. Сам пан Копаць Васілевіч быў адным з кіраўнікоў складання гэтага Попісу, апошняй з найбольш значных яго прац у Канцылярыі.[3]

Свой галоўны маёнтак Вейсяі атрымаў у 1516 годзе ад гаспадара абменам на Гошчава Слонімскага павета. Ажаніўся позна з маладой княжной Мар’яй, дачкой князя Канстанціна Крошынскага, якая перажыла мужа на 40 гадоў, пасагам былі 30 службаў «двара» Дубна Гарадзенскага павета. Таксама пану Копцю Васілевічу належалі сёлы Аполле[pl] і Русілы[pl] Берасцейскага павета і сяло Дзебрава Лідскага павета.[1]

Пахаваны ў саборнай царкве Прачыстай Багародзіцы Пячэрскай[uk] ў Кіеве.[4]

Сям’я

У шлюбе з княжной Мар’яй з Крошынскіх мелі прынамсі сямёра дзяцей, на час смерці бацькі трое сыноў былі непаўналетнія.[5]

Зноскі

  1. 1 2 Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003, с. 36
  2. Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003, с. 36-37
  3. Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003, с. 37
  4. Сліж, 2021, с. 152
  5. Сліж, 2021, с. 154
  6. Сліж, 2021, с. 154-155

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Копці (род)
Катэгорыя·Памерлі ў 1531 годзе
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дзяржаўцы медніцкія
Катэгорыя·Старосты перавальскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старосты жыжморскія
Катэгорыя·Старосты дарсунішскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Копці (род)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»