Сёстры Сун (кіт. спр. 宋家姐妹, піньінь Sòngjiā Jiěmèi, пал. Сунцзя Цземэй) — тры сястры, якія гулялі значную ролю ў гісторыі Кітая ў XX стагоддзі. Кожная з іх была жонкай буйнага палітычнага дзеяча. Паводле распаўсюджанага выразу, «адна з іх любіла грошы, адна любіла ўладу і адна любіла Кітай» (кіт. трад. 一個愛錢、一個愛權、一個愛國, спр. 一个爱钱、一个爱权、一个爱国, піньінь yí ge aì qián, yí ge aì quán, yí ge aì guó, пал. И гэ ай цянь, и гэ ай цюань, и гэ ай го).
Пра становішча сям’і можна судзіць па тым, што іх брат, Сун Цзывэнь, быў адным з найбуйнейшых кітайскіх бізнесменаў свайго часу. Гісторыя сям’і Сун апынулася настолькі знамянальна, што стала прадметам экранізацыі (1997, «Сёстры Сун» 宋家皇朝). У арыгінале кітайская назва гаворыць пра прозвішча Сун як пра «дынастыю», што не пазбаўлена сэнсу.
Тэмы гэтай старонкі (2):