wd wp Пошук:

Сёрэн Педэрсен Ябек

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сёрэн Педэрсен Ябек (нарв.: Søren Pedersen Jaabæk; 1 красавіка 1814 — 7 студзеня 1894) — нарвежскі палітычны дзеяч XIX стагоддзя, фермер. Дэпутат стортынга ў 1845—1891 гадах. Адзін з заснавальнікаў Ліберальнай партыі Нарвегіі.

Удзел Ябека у працы стортынга застаецца самым доўгім за ўсю гісторыю існавання гэтага органа. З 1845 па 1891 гг . абіраецца і пераабіраецца дэпутатам стортынгам, дзе абараняе правы сялян, выступае за радыкальныя палітычныя рэформы і скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. У 1865 годзе арганізуе рух сялян «Сябры сялян», які выступаў за свабоду прыватнага, асабліва сялянскага, прадпрымальніцтва. Рух імкліва набываў папулярнасць і неўзабаве стаў агульнадзяржаўным, маючы прадстаўніцтва ў больш 300 мясцовых органаў улады. У 1865—1881 выдаваў штотыднёвую газету «Folketidende», якая павялічыла яго ўплыў сярод сялян.

У 1869 годзе блакуецца ў парламенце Ю. Свердрупам, чым завяршыў аб’яднанне гарадской і сельскай апазіцыі. Парламенцкі блок паслужыў асновай для заснавання Ліберальнай партыі Нарвегіі, якую ўзначаліў Ю. Свердруп. З гэтага моманту пачалося зніжэнне ўплыву руху «Сябры сялян» у грамадстве.

Зноскі

  1. 1 2 Søren Pedersen Jaabæk // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Søren Pedersen Jaabæk // Store norske leksikon — 1978.
  3. (not translated to no) Stortinget og statsraadet: 1814-1914. B. 1 D. 1 : Biografier A-K — 1914. — С. 431.
  4. (not translated to no) Stortinget og statsraadet: 1814-1914. B. 1 D. 1 : Biografier A-K — 1914. — С. 432.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1814 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вест-Агдэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы