wd wp Пошук:

Сяргей Сяргеевіч Атаеў

Сяргей Сяргеевіч Атаеў (18 мая 1916, г. Камянец-Падольскі — 28 снежня 2006) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1963). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук(руск.) бел., Акадэміі будаўніцтва Украіны(укр.) бел., ганаровы член Навукова-тэхнічнага таварыства СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, уладальнік міжнароднага звання «Выбітны інжынер XX стагоддзя»

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў камунальнай гаспадаркі(руск.) бел. у 1941. Працаваў у Маскве, у Паўднёва-Казахстанскай вобласці, галоўным інжынерам Упраўлення «Белтрактарбуд», будтрэста № 1. У 19571972 гадах дырэктар Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1979 дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, які цяпер носіць імя С. С. Атаева. Загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1988 г. — прафесар кафедры тэхналогіі будаўнічай вытворчасці БПІу[1].

На працягу амаль 30 гадоў ён кіраваў Беларускім навукова-тэхнічным таварыствам будаўнікоў. З’яўляўся старшынёй Прэзідэнцкага савета навукова-тэхнічных таварыстваў (НТТ) будаўнікоў краін СНД[2].

Член КПСС з 1958 года. Пражываў у Мінску[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны праблемам комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі будаўніцтва і распрацоўцы метадаў павышэння тэхнічнай надзейнасці будаўнічай вытворчасці.

Аўтар многіх вынаходніцтваў і амаль 200 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій, якія аказалі прыкметны ўплыў на тэхнічны прагрэс у будаўніцтве.

Узнагароды

У 2007 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[3]. Таксама ўзнагароджаны шматлікімі медалямі СССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[4] (1966), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1962, 1966)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Атаев Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Атаев Сергей Сергеевич человек, строитель, педагог, ученый…(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 21 мая 1996 г. № 177 «О награждении С. С. Атаева медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка)
  4. Сергей Атаев: «Пьешь воду — помни об источнике»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянцы-Падольскім
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмікі Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»