wd wp Пошук:

Сяргей Патапавіч Кукраш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кукраш. Сяргей Патапавіч Ку́краш (10 лютага 1942, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1965). З 1974 г. працаваў на Магілёўскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 г. дырэктар). З 1981 г. працуе ў БСГА асістэнтам (1981—1983), старшым выкладчыкам (1988), дацэнтам (1988—1999), прафесарам кафедры аграхіміі (1999). З’яўляецца адным з вядучых вучоных у галіне ільнаводства. Аўтар звыш за 180 навуковых і метадычных прац па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці ільну і якасці ільнопрадукцыі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў».

Асноўныя публікацыі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Аграхімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў