wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Блажко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блажко. Сяргей Мікалаевіч Блажко (17 лістапада 1870, г. Хоцімск — 11 лютага 1956, г. Масква) — рускі і савецкі астраном.

Біяграфія

У 1880 годзе скончыў народнае вучылішча ў Хоцімску, ў 1888 годзе — Смаленскую гімназію. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1892 годзе[3], з 1894 працаваў у абсерваторыі ўніверсітэта, з 1918 прафесар, з 1929 член-карэспандэнт АН СССР. У 1920—1931 дырэктар абсерваторыі Маскоўскага ўніверсітэта[3], у 1931—1937 загадваў кафедрай астраноміі, у 1937—1953 — кафедрай астраметрыі МДУ.

Больш за 20 гадоў узначальваў Камісію па вывучэнні зменных зорак пры астранамічныя рады АН СССР.

Навукова-практычная дзейнасць

Работы Блажко прысвечаны даследаванню зменных зорак(руск.) бел. і практычнай астраноміі[3]. З 1895 сістэматычна фатаграфаваў зорнае неба з мэтай выяўлення зменных зорак, чым паклаў пачатак багатай калекцыі «шкляной бібліятэкі» Маскоўскай абсерваторыі. Упершыню прааналізаваў уплыў пацямнення да края дыска зоркі на форму крывой бляску і на вызначэнне элементаў арбіты, паказаў метад уліку гэтага эфекту. Выявіў змены перыядаў і формы крывой бляску шэрагу кароткаперыядычных зменных зорак тыпу RR Ліры(руск.) бел.; гэтыя з’явы названыя «эфектам Блажко(англ.) бел.»[3].

У 1904 апаратурай уласнай канструкцыі адным з першых у свеце сфатаграфаваў спектры двух метэораў і даў правільнае іх тлумачэнне. Прапанаваў новы метад выяўлення малых планет (1919)[3]. Удзельнічаючы ў назіранні поўнага сонечнага зацьмення (1914), прыборам уласнай канструкцыі сфатаграфаваў сонечную карону ў палярызаваным святле. Аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый — такіх, як бясшчэлепавы зорны спяктрограф, прыбор для выяўлення зменных зорак на астранегатывах (блінк-мікраскоп), прыстасаванні ў мерыдыянных інструментах для паслаблення бляску пры назіраннях момантаў мінанняў зорак, спецыяльная лупа для адлічвання падзеленых колаў і іншыя.

Педагагічная дзейнасць

Быў выдатным педагогам, выкладаў курсы практычнай і агульнай астраноміі, упершыню ў Маскоўскім універсітэце стаў выкладаць курс агульнай астрафізікі. Аўтар трох падручнікаў — «Курс практычнай астраноміі» (1-е выданне 1938, 2-е выданне 1940, 3-е выданне 1951), «Курс агульнай астраноміі» (1947) і «Курс сферычнай астраноміі» (1-е выданне 1948, 2-е выданне 1954). Падрабязна апісаў гісторыю развіцця астраноміі ў Маскоўскім універсітэце на працягу 1824—1920 гадоў.

Узнагароды

Яго імя занесена на карту Месяца (імя Блажко носіць адзін з месяцавых кратараў(руск.) бел.) і астэроід2445.

Зноскі

  1. Блажко Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Блажко Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 6 Блажко Сергей Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Астраномы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоцімску
Катэгорыя·Астраномы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Рускае таварыства аматараў сусветазнаўства
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Астраномы Расіі
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна