wd wp Пошук:

Сяргей Барысавіч Неўмывакін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Неўмывакін. Сяргей Барысавіч Неўмыва́кін (17 красавіка 1930, с. Белаводскае, Калінінскі раён, Фрунзенская вобласць, цяпер Чуйская вобласць, Кыргызстан — 5 красавіка 2012) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. У 19611967 працаваў у праектным інстытуце «Таджыкдзірпабуд» у Душанбэ. з 1967 года ў Мінску: галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела праектнага інстытута «Белдзіпрагандаль», з 1990 па 1995 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Запраектаваў у Таджыкістане жылыя дамы, прадпрыемствы грамадскага харчавання, гразелячэбніцу са спальным корпусам. Быў удзельнікам археалагічных экспедыцый Інстытута гісторыі Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Працаваў над рэканструкцыяй будысцкага манастыра «Аджына-Тэпэ»[ru].

Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб
Палац культуры Мінпрамбуда БССР на Партызанскім праспекце

Асноўныя работы: генеральны план і добраўпарадкаванне тэрыторыі ў Кургана Славы у г. Мінску (1969); гандлёвыя цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўтарстве), па Ракаўскай шашы (1984, у сааўтарстве) і ў жылым раёне Паўдневы Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўтарстве), Рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы» (19731986), Палац шахмат па вул. К. Маркса (1982) у Мінску, клуб-сталовая (1982, у сааўтарстве), медыцынскі блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь»[ru] у Місхоры, рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (19871990, абодва ў сааўт.) у Мінску; клуб аб’яднання «Мінскбуд» (1983); праект Палаца культуры Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (1989); праект ФАКа калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна (1990); серыя індывідуальных жылых дамоў катэджнага тыпу з маналітнага жалезабетону (сістэма 3D) і іншыя праекты і пабудовы жылога і грамадскага прызначэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Узнагароджаны некалькімі дыпломамі Саюза архітэктараў СССР на аглядах творчых дасягненняў савецкай архітэктуры ў перыяд з 1961 па 1991, дыпломам I ступені ВДНГ БССР за праект гандлёвага цэнтра ў Брэсце.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары Душанбэ
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кыргызстане
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка