wd wp Пошук:

Сяргей Антонавіч Чыжык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыжык. Сяргей Антонавіч Чыжык (нар. 28 мая 1959, вёска Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, нанатэхналогіі; чл.-кар. з 2009).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). З 1980 г. у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі, з 1999 г. загадчык лабараторыі, з 2002 — загадчык аддзела. З 2002 — загадчык лабараторыі, з 2005 — загадчык аддзялення, з 2007 — намеснік дырэктара Інстытута цепла-і масабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. З 2008 намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009—2012 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З лютага 2012 года намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2014[1] Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова загадчык лабараторыі Інстытута цепла-і масаабмену імя. А. В. Лыкава НАН Беларусі. Член рэдкалегіі часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў», «Інжынер-механік».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне трыбамеханікі прэцызійнага кантакту, фізікі і механікі паверхняў на мікра-і нанаўзроўні, нанаструктурнага матэрыялазнаўства, нанадыягностыкі матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі. Ім атрыманы асноватворныя заканамернасці фарміравання і функцыянавання прэцызійнага фрыкцыйнага кантакту, распрацаваны статыстычныя мадэлі кантакту шматузроўневых шурпатых паверхняў ва ўмовах эфектыўнага дзеяння паверхневых сіл, якія былі выкарыстаныя пры праектаванні рабочых паверхняў у сістэмах магнітнага запісу, мікрапінцэтах і мікра-электрамеханічных сістэмах. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацаваны метады, створаны тэарэтычныя мадэлі і ўнікальнае абсталяванне для комплекснага аналізу паверхняў на нанаўзроўні. Распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі: латэральна-сілавая спектраскапія, асцыліруючая трыбаметрыя, нанавалачэнне і нанасвідраванне. Распрацаваны тэхналогіі мембранна-капілярнага транспарту, для стварэння зондаў-нанаманіпулятараў на базе вугляродных нанатрубак, кантраляванага фарміравання на вастрыі зонда адзінкавых нанааб’ектаў (часціцы, дроту, ніткі з нанатрубак), з наступнай ацэнкай іх фізіка-механічных уласцівасцяў. Развіваюцца новыя напрамкі — нанатамаграфія прыпаверхневага пласту і клеткавая нанамеханіка. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана распрацоўка і ўпершыню з 1994 г. наладжана вытворчасць айчынных атамна-сілавых мікраскопаў серый «Нанотоп» і «Нанотестер», якія выкарыстоўваюцца ў дзесятках навуковых і завадскіх лабараторый Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляюцца за мяжу.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.

Погляды

Паставіў свой подпіс пад лістом НАН Беларусі, у якім гаворыцца, што

«У сваёй дзейнасці Тадэвуш Касцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША, а не Беларусі. Таму называць яго нацыянальным героем Беларусі абсалютна неправамерна. Ён з’яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША. Сцверджанне аб тым, што ён вёў барацьбу за інтарэсы і незалежнасць беларускага народа, супярэчыць гістарычным фактам» (руск.) [2].

Пазней заўважыў, што не зусім правільна напісана, што Касцюшка не нацыянальны герой Беларусі, адзначыў, што Тадэвуш Касцюшка — гэта знакаміты палітычны дзеяч Польшчы, ЗША і Беларусі, а таксама не выключыў таго, што вуліца імя Касцюшкі можа з’явіцца калісьці ў Мінску ці ў іншых беларускіх гарадах[3].

Асноўныя працы

Узнагароды

Ордэн Пашаны (2014)[4].

Зноскі

  1. Национальная академия наук Беларуси — Новости — 2 мая 2014 Архівавана 9 лістапада 2016.
  2. Віцэ-кіраўнік Акадэміі навук: Тадэвуша Касцюшку нельга называць нацыянальным героем Беларусі // сайт «Наша Ніва» 13 жніўня 2019
  3. nashaniva.by
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 486 ад 4 жніўня 2014 г.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»