wd wp Пошук:

Сяргей Анатолевіч Шаўчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчук. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Шаўчук (нар. 21 верасня 1990, Тэафіпаль) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Дружба» з Мырыўкі.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Цярнопаля і ДЮФШ «Дынама» (Кіеў) імя Валерыя Лабаноўскага. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе за розныя каманды правёў 74 матчы, вызначыўся 34 галамі.

5 красавіка 2007 года дэбютаваў за «Дынама-2» у хатнім матчы Першай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (0:2). У 2007 годзе тройчы выходзіў на поле ў першынстве дублёраў, у сезоне 2007/08 таксама сыграў 12 матчаў у Другой лізе ў складзе «Дынама-3», забіў 1 гол.

Пасля атрымання статусу свабоднага агента[2], у ліпені 2013 года падпісаў кантракт з луцкай «Валынню»[3], але не правёў за яе ніводнага матча ў аснове.

Падчас зімовага трансфернага акна 2013/14 пераехаў у чэмпіянат Літвы. Выступаў за «Бангу», пасля яе вылету з A Лігі па выніках сезона 2014 перайшоў у «Шаўляй». Улетку 2015 года папоўніў склад «Тракая», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Літвы.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачатак чэмпіянату прапусціў з-за траўмы, улетку вярнуўся ў стартавы склад віцебскага клуба, але ў канцы сезона страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[5].

У ліпені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба «Ліепая»[6], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017. У маі 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі Украіны «Аграбізнес», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў «Чайку» з Пэтрапаўліўскай Баршчагіўкі, дзе гуляў да канц сезона 2020/21. Са жніўня 2021 года стаў выступаць за «Дружбу» з Мырыўкі ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці.

Міжнародная кар’ера

Выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны пачынаючы з 15-гадовага ўзросту. Дэбют у футболцы зборнай адбыўся 28 студзеня 2006 года ў матчы зборнай Украіны (да 16 гадоў) супраць румынскіх аднагодкаў (перамога 4:0).

У складзе юніёрскай зборнай Украіны — чэмпіён Еўропы 2009. Падчас фінальнай часткі чэмпіянату, якая праходзіла ў Данецку і Марыупалі, удзельнічаў ва ўсіх пяці матчах украінскай каманды. У апошнім матчы групавога этапу турніру вызначыўся выніковай перадачай, з якой Сяргей Рыбалка забіў пераможны гол сустрэчы, вывеўшы зборную Украіны ў паўфінал спаборніцтваў.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergiy Shevchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тотальна чистка молоді «Динамо»
  3. Новачок «Волині» — Сергій Шевчук Архівавана 30 ліпеня 2013.
  4. Шевчук подписал контракт с «Витебском», Лебедев, Тихоновский, Ясинский и Давидович приглашены на просмотр
  5. Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду
  6. Пополнение для Лиепаи
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Чайка Пэтрапаўліўска Баршчагіўка
Катэгорыя·Ігракі ФК Банга Гаргждай
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыцярэй
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліепая
Катэгорыя·Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шаўляй
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск