wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбчонак. Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак (нар. 7 верасня 1966, г. Мінск) — беларускі архівіст, гісторык, даследчык пытанняў генеалогіі, геральдыкі, культуры Беларусі XVІ-XІX стст. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 верасня 1966 г. у г. Мінску. У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990—2009 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Працаваў да 31 снежня 2020 года на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка: з красавіка 2013 г. па студзень 2016 г. — аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, са студзеня 2016 г. — у складзе аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

28 кастрычніка 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVIІ — пачатку XX ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гiстарычнага архiва Беларусi)» (навуковы кіраўнік Э. М. Савіцкі).

Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Сяргей Рыбчонак разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[1].

Навуковая дзейнасць

Распрацоўвае шырокае кола пытанняў генеалогіі, гісторыі, крыніцазнаўства Беларусі перыяду Сярэдніх вякоў і Новага Часу.

Аўтар больш за 80 навуковых артыкулаў, апублікаваных у айчынных і замежных выданнях.

Публікацыі

Калектыўныя манаграфіі

Артыкулы

Зноскі

  1. Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегамі. 2 снежня 2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Генеалогі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў