wd wp Пошук:

Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўскі.

Сяргей Алегавіч Шыдло́ўскі (нар. 26 снежня 1973, в. Экімань, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, этнолаг, эсэіст. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2012).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996—1999 гадах выкладаў гісторыю культуры ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на кафедры філасофіі і культуралогіі.

Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2000-га да верасня 2006 года працаваў на камерцыйным прамысловым прадпрыемстве Наваполацка.

У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю («Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя», Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, спецыяльнасць 07.00.07, навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт І. У. Чаквін). У 2012 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 2006—2008 гадах — выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ПДУ. У 2008—2011 гадах — выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, у лютым 2013 — жніўні 2014 года — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ПДУ. У верасні—кастрычніку 2014 года — дацэнт кафедры турызму і гасціннасці, з лістапада 2014 года — дацэнт кафедры гісторыі і турызму ПДУ[1]. Улетку 2021 года прызначаны на пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Жыве ў Полацку. Жонка — доктар псіхалагічных навук, прафесар ПДУ Ірына Андрэева.

Літаратурная дзейнасць

Сябра Таварыства Вольных Літаратараў. Друкаваўся з 1993 года ў штотыднёвіку «Наша Ніва», альманаху «Ксеракс Беларускі», часопісах «Калосьсе», «Arche», «Маладосць». У 2016 годзе выйшла кніга эсэ «Музэюм» (ISBN 978-83-62069-76-7)[2].

Фіналіст (сумесна з Ірынай Андрэевай) конкурсу на стварэнне твораў драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» з п’есай «Віры своя» (Дыпломы першай ступені, 2016)[3].

Пераклаў з польскай на беларускую мову мемуары Эдварда Масальскага (друкавалася ў часопісе «Маладосць», № 6—9 за 2014 год).

Навуковая дзейнасць

Даследуе этнічную гісторыю беларусаў, культуру прывілеяванага саслоўя Беларусі.

Аўтар больш 30 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод якіх манаграфія «Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795—1864 гг.» (2011; ISBN 978-985-08-1241-4). Адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі «Нарысы гісторыі культуры Беларусі», Т. 1 (2013; ISBN 978-985-08-1567-5)[4].

Навуковая бібліяграфія

Спіс публікацый  

Зноскі

  1. Шидловский Сергей Олегович // УО «Полоцкий государственный университет» 27.09.2016 Архівавана 27 кастрычніка 2016.
  2. Сяргей Шыдлоўскі запрасіў у свой «Музэюм» // Беларускае Радыё Рацыя 21.10.2016
  3. Конкурс «Францыск Скарына і сучаснасць» Архівавана 12 лістапада 2016. // Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 28.10.2016
  4. Шидловский, Сергей Олегович // База данных «Ученые Беларуси» 27.09.2016

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Эсэісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Этнолагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Эсэісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе