wd wp Пошук:

Сяргей Алегавіч Касціцын

Сяргей Алегавіч Касціцын
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1987(1987-03-20) (34 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя крайні нападнік
Рост 184 см
Вага 95 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера*
2002—2003 Палімір Наваполацк
2003 Юнацтва-Мінск
2004—2005 Гомель
2005—2007 Лондан Найтс[d]
2007—2010 Манрэаль Канадыенс
2010—2012 Нэшвіл Прэдатарз
2012—2014 Авангард[d]
2014—2015 Ак Барс Казань[d]
2015—2016 Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2016—2017 Дынама Мінск
2017—2018 Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2018—0000 Дынама Мінск

Сяргей Алегавіч Касціцын (20 сакавіка 1987, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі хакеіст. Малодшы брат Андрэя Касціцына.

Біаграфія

Выхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. У чэмпіянаце Беларусі выступаў за мінскае «Юнацтва» і «Гомель». У сезоне 2005/2006 ўпершыню паспрабаваў свае сілы за акіянам, дзе за два гады ў складзе «Лондан Найтс» з хакейнай лігі Антарыа набраў 209 ачкоў у 122 матчах.

Удзельнік чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2008 года ў складзе зборнай Беларусі.

За нацыянальную зборную Беларусі правёў 8 матчаў. Правёў 232 гульні рэгулярнага сезона НХЛ. У сезоне 2010/2011 нанёс 93 кідкі ў створ варот сапернікаў, забіўшы 23 галы і заняў 1-е месца ў НХЛ па рэалізацыі кідкоў.

Нядрэнную кар’еру Сяргей Касціцын зрабіў у НХЛ. У першы сезон у структуры «Манрэаля», прайшоўшы стажыроўку ў «Гамільтане», фарм-клубе з АХЛ. У 20-гадовым узросце дэбютаваў у наймацнейшай лізе свету — у 52 матчах «рэгуляркі» і ў 12 гульнях Кубка Стэнлі. Першы сезон у «Манрэалі» выступаў разам са старэйшым братам Андрэем.

Затым Сяргей перабраўся ў «Нэшвіл», правёў 77 гульняй і стаў лепшым бамбардзірам каманды ў рэгулярным чэмпіянаце 2010/2011.

Падчас лакаўту ў НХЛ у сезоне 2012/2013 Сяргей правёў у омскім «Авангардзе». Вяртанне за акіян пасля заканчэння страйку не задалося — усяго 15 у 46 гульнях за «Нэшвіл» і — вяртанне ў КХЛ. Там гуляў за омскі «Авангард» (2013/2014, выйграў Кубак Надзеі), казанскі «Ак Барс» (2014/2015, каманда дайшла да фіналу Кубка Гагарына), ніжагародскае «Тарпеда» (2015/2016, 2017/2018) і мінскае «Дынама» (2016/2017).

За нацыянальную зборную Беларусі Сяргей Касціцын гуляў на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, дзе стаў лепшым бамбардзірам каманды. У яго паслужным спісе таксама 6 чэмпіянатаў свету. Самымі паспяховымі сталі ЧС-2014 у Мінску і ЧС-2015 (трэцяе месца сярод самых актыўных ігракоў зборнай). На гэтых форумах зборная Беларусі прабівалася ў чвэрцьфінал.

На ЧС-2018 у Данію Сяргей Касціцын не паехаў з-за траўмы[1].

Зноскі

  1. Касціцын Сяргей Алегавіч
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ХК Юнацтва-Мінск
Катэгорыя·Ігракі ХК Тарпеда Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ХК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па хакеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі «Лондан Найтс»
Катэгорыя·Хакеісты Беларусі
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ХК Авангард Омск
Катэгорыя·Хакеісты КХЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Хакеісты НХЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ігракі «Нэшвіл Прэдатарз»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ігракі «Гамільтан Булдагс»
Катэгорыя·Ігракі ХК Юніёр Мінск
Катэгорыя·Ігракі «Манрэаль Канадыенс»
Катэгорыя·Ігракі ХК Ак Барс
Катэгорыя·Ігракі ХК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка