wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Лябёдкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лябёдкін. Сяргей Іванавіч Лябёдкін (5 (17) снежня 1886, Санкт-Пецярбург — 8 сакавіка 1942, Ленінград) — марфолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пецярбургу (Неўскі праспект, 88) у сям’і горнага інжынера. Скончыў рэальнае вучылішча (1906), прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта (1911), медыцынскі факультэт (1914), Маскоўскага ўніверсітэта. Дыпломная праца «Даследаванне развіцця храшчавага чэрапа пазваночных па метаду пластычных рэканструкцый» узнагароджана залатым медалём медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.

Удзельнік Першай Сусветнай вайны, працаваў урачом-хірургам у шпіталях Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, 1914—1920. Выкладаў гісталогію на рабфаку ў Севастопалі, 1921. Першы загадчык кафедры нармальнай анатоміі чалавека і жывёл медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута, 1922—1934; прафесар, 1925. Адначасова кіраваў Мінскай вузлавой чыгуначнай бальніцай і яе хірургічным аддзяленнем, 1922—1927. Стажыраваўся ў замежных навуковых цэнтрах (Берлін, Вена, 1927). Доктар медыцынскіх навук (1934). Загадваў сектарам марфалогіі Псіханеўралагічнага інстытута АН БССР, 1932—1934, кафедрай гісталогіі з эмбрыялогіяй Беларускага медыцынскага інстытута, 1932—1934.

Абраны загадчыкам анатамічным аддзелам і сапраўдным членам Прыродазнаўчага інстытута ім. П. Ф. Лесгафта ў Ленінградзе, 1934, загадчык кафедры анатоміі інстытута ім. П. Ф. Лесгафта, 1937—1941.

Вучань і паслядоўнік акадэміка М. А. Мензбіра і прафесара П. І. Карузіна. Вывучаў развіццё ўнутранага вуха, буйных крывяносных сасудаў, асобных органаў стрававання, некаторых эндакрынных залоз. Даследаваў заканамернасці будовы перыферыйнай нервовай сістэмы, галоўным чынам вегетатыўнай (у святле яе эвалюцыі).

Заснаваў музей кафедры нармальнай анатоміі БДУ, стварыў калекцыю серыйных зрэзаў эмбрыёнаў. Вялікае значэнне мела стварэнне і абгрунтаванне тэорыі рэкапітуляцый, абагуленай у манаграфіі «Біягенэтычны закон і тэорыя рэкапітуляцый», 1936.

Узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі (1915, 1916); Ганаровымі граматамі Народнага камісарыяту аховы здароўя, АН БССР.

Адзін з рэдактараў часопіса «Беларуская мэдычная думка»; член-карэспандэнт Чэхаславацкага заалагічнага таварыства (1933). Памёр у блакадным Ленінградзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка