wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Касцян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцян. Сяргей Іванавіч Касцян (15 студзеня 1941, вёска Усохі, Клічаўскі раён) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Скончыў сямігодку ў роднай вёсцы Усохі (1954), затым працаваў у калгасе. У 1956 паступіў у будаўнічую школу ў Чалябінску. У 1957-60 працаваў у жыллёва-будаўнічым цэху Чалябінскага трактарнага завода, адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі.

У 1960-64 служыў на Ціхаакіянскім Ваенна-Марскім флоце, быў сакратаром камітэта камсамола, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. З 1964 па 1966 выхавацель у школе-інтэрнаце № 2 Чалябінска. У 1965 паступіў на гістарычны факультэт Чалябінскага педінстытута. У 1966 пераехаў у Мазыр, у 1970 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута.

З 1967 па 1979 займаў пасады сакратара камітэта камсамола калгаса «Каменка», 2-га, 1-га сакратара Мазырскага РК ЛКСМБ, інструктара, загадчыка парткабінетам, загадчыка аддзелам агітацыі і прапаганды Мазырскага РК КПБ.

У 1979 скончыў аспірантуру пры БДУ. У 1980 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма: «Удзел камсамола Беларусі ў меліярацыі беларускага Палесся (1966—1975 гг.)».

З 1979 па 1997 старшы выкладчык, загадчык кафедрай, дацэнт (з 1984) Мазырскага педінстытута. З 1999 — прафесар.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета (з 1995), затым Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і 3-га скліканняў, актывіст фракцыі камуністаў. З 2000 года намеснік старшыні Камісіі па міжнародным справам і сувязям з СНД. Ініцыятар стварэння блока «Анты-НАТА» ў Палаце прадстаўнікоў 2-га склікання.

Старшыня Беларускага славянскага камітэта, Старшыня Славянскага парламентскага саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форума міру. Сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

Першы дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура i Мастацтва» (2002).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных