wd wp Пошук:

Сямён Абрамавіч Ляльчук

Сямён Абрамавіч Ляльчук (25 верасня 1918, Калінкавічы — 1941) — яўрэйскі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Служыў у арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце.

У ліпені 1941 года прапаў без вестак на фронце.

Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 годзе пачаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І.Баруховічам, Х.Гурэвічам, П.Плоткіным выдаў у 1940 годзе калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 годзе на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара