wd wp Пошук:

Сямён Іванавіч Гаркуша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаркуша.

Сямён Іванавіч Гаркуша (1739? — пасля 1784) — запарожскі казак, гайдамак(укр.) бел.. Кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Украіне і Беларусі ў 1770-80-я[3].

Біяграфія

З прыгонных сялян Мазырскага павета. З 9 гадоў жыў у Запарожскай Сечы. У складзе запарожскага войска ўдзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1768-74 гадоў[3].

Займаўся гандлем з Крымам і ўкраінскім гарадамі. Аднойчы пасля пераследу палякамі страціў усю маёмасць. Пасля гэтага заняўся гайдамацтвам.

У пачатку 1770-х гадоў на чале паўстанцкага атраду змагаўся супраць паноў на Украіне. У 1773 сасланы на катаргу, збег адтуль у 1776 і арганізаваў з запарожскай беднаты атрад. У 1778 годзе заключаны ў астрог, праз год збег, на чале атраду граміў панскія маёнткі на Украіне і ў Беларусі[3].

У 1783 арыштаваны ў Беларусі, зноў збег, узначаліў атрад паўстанцаў[3].

У лістападзе 1784 схоплены ў Ромнах, адпраўлены на пажыццёвыя катаржныя работы ў Херсон, дзе і памёр[3].

У культуры

Пра Сямёна Гаркушу як абаронцу прыгнечаных складзена шмат народных песень і апавяданняў[3].

Зноскі

  1. 1 2 Гаркуша, Семен // Русский биографический словарь — М.: 1914. — Т. 4. — С. 234–235.
  2. 1 2 Гаркуша, Семен // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 128.
  3. 1 2 3 4 5 6 Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Гайдамакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Херсоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1784 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1739 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных