wd wp Пошук:

Сямейнае права

Сямейнае права — галіна права, якая рэгулюе маёмасны адносіны, што ўзнікаюць на аснову шлюбу, сваяцтва, усынаўлення і іншых форм уладкавання дзяцей на выхаванне ў сям’ю.

Сямейнае права ўсталёўвае ўмовы і парадак узяцця шлюбу, яго спыненне ці прызнанне несапраўдным; рэгулюе адносіны ў сям’і паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, іншымі членамі сям’і; адносіны ўсынавіцеляў, іх сваякоў з усыноўленымі і іх нашчадкамі, а таксама апекуноў (папячыцеляў) з падапечнымі. Асабістыя і маёмасныя адносіны, што складаюць прадмет сямейнага права, праяўляюцца галоўным чынам у рамках сям’і, заснаванай на зарэгістраваным у законным парадку шлюбе.

Некаторыя сямейна-прававыя сувязі застаюцца і па-за сям’ёй (удзел бацькоў у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, якія пражываюць асобна, аліментныя абавязкі былых мужа і жонкі, іншых членаў сям’і).

Задачы і прынцыпы сямейнага права сфармуляваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе аб шлюбе і сям’і.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грамадзянскае права
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сямейнае права