Сяля́ева — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне. Знаходзіцца ў басейне ракі Заходняя Дзвіна за 28 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска.
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,08 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,63 км. Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадае ручай, на захадзе выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.