wd wp Пошук:

Сэсар Вальеха

Сэсар Вальеха (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza; 16 сакавіка 1892, г. Сант’яга-дэ-Чука, Перу — 15 красавіка 1938, Парыж, Францыя) — перуанскі празаік, паэт.

Творчасць

У першым зборніку вершаў «Чорныя геральды» (1918; беларускі пераклад Рыгора Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лацінаамерыканскага мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сялянскіх хваляваннях. У турме напісаў зборнік «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. 3 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кнігу «Расія ў 1931 годзе» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зборнік «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сацыяльнай і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыстычнай кнігі «Супраць прафесійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 César Vallejo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/C%C3%A9sar_Vallejo.html
  4. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.

Літаратура

Беларускія пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пахаваныя на могілках Манпарнас
Паэты Перу
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Памерлі 15 красавіка
Выпускнікі Універсітэта Сан-Маркас
Нарадзіліся 16 сакавіка
Нарадзіліся ў 1892 годзе
Сюррэалізм
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Памерлі ў 1938 годзе
Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Памерлі ў Парыжы
Пісьменнікі Перу
Іспанамоўныя паэты
Постаці Перу
Нарадзіліся ў Ла-Лібертад
Марксісты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы